МУС папярэджвае «паважаных грамадзян»: «Вашы дзеянні зафіксаваны»
Абанентам МТС і life:) пачалі массава прыходзіць смс-папярэджанні ад імя «MVD»: «Вы ўстаноўлены як парушальнік парадку правядзення масавых мерапрыемстваў». Прычым палохаюць адразу крымінальнай адказнасцю.

МУС зладзіла масавую смс-рассылку, дзе папярэджвае беларусаў: «Вашы дзеянні зафіксаваны з дапамогай фота-відэазапісу».
Мабільныя аператары МТС і life:) даслалі шматлікім карыстальнікам смс з папярэджаннем:
«Паважаны грамадзянін! — піша МУС. — Вы ўстаноўлены як парушальнік парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Вашы дзеянні зафіксаваны з дапамогай фота-відэазапісу. Гэтыя мерапрыемствы арганізаваны асобамі, абвінавачанымі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, г. зн. у злачынстве, прадугледжаным арт. 342 КК РБ. Персанальна папярэджваем вас пра недапушчэнне ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, што цягне адказнасць у адпаведнасці з законам. Не дапускайце памылак».
