МУС узмоцніць меры бяспекі на навагоднія святы

У навагоднія святы будуць прынятыя ўзмоцненыя меры бяспекі, каб не дапусціць ніводнага надзвычайнага здарэння. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамаданава ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

000022_1587552612_388213_big.jpg

Яна адзначыла, што ўзмоцнены варыянт нясення службы працягваецца і цяпер.
— Я б хацела звярнуцца да жыхароў нашай краіны і гасцей, якія прыедуць на навагоднія святы, з разуменнем ставіцца да некаторых мерапрыемстваў, якія будуць праводзіць супрацоўнікі міліцыі. Гаворка ідзе пра прапускны рэжым, аб надглядных мерапрыемствах, — сказала Чамаданава і адзначыла, што ўсе гэтыя меры будуць прынятыя выключна ў мэтах бяспекі.
У навагоднюю ноч на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску будзе святломузычнае прадстаўленне і феерверк. 1 і 2 студзеня а 18-й гадзіне прадстаўленне паўторыцца.
Вольга Чамаданава таксама сказала, што неабходна прыняцце далейшых мер па абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, супрацоўнікаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў МУС. Прадстаўнік МУС патлумачыла, што размова ідзе перш за ўсё пра кібербулінг у дачыненні да супрацоўнікаў ведамства.
— Неабходна звярнуць увагу ў тым ліку і на дысцыпліну, таму як ёсць пытанні ў частцы ўцечкі інфармацыі, службовай інфармацыі — і гэта немалаважны кірунак, — дапоўніла яна.
tut.by