МУС: Узор ID-карты з'явіцца ўжо ў гэтым годзе, выдаваць пачнуць з 1 студзеня 2019 года

У гэтым годзе з'явіцца ўзор ID-карты, выдаваць яе пачнуць з 1 студзеня 2019 года. Пра гэта паведаміў падчас прамой лініі начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун, піша Tut.by

Здымак БелТА

Здымак БелТА


— Узор будзе ў канцы 2018 года, але персаналізацыю будуць праводзіць з 1 студзеня 2019 года. Любы грамадзянін зможа памяняць унутраны пашпарт на ID-карту, — распавёў Аляксей Бягун.
Плануецца, што ID-карта будзе каштаваць адну базавую велічыню і стане унутраным дакументам. У ёй будзе лічбавы подпіс, і гэта значна пашырыць магчымасці ўладальніка. Напрыклад, праз яе можна будзе праводзіць плацяжы.
За мяжу беларусы будуць выязджаць па біяметрычным пашпарце. У ім будзе электронны чып з персанальнымі дадзенымі ўладальніка дакумента — фота, электронны лічбавы подпіс, адбіткі пальцаў. Каштаваць такі пашпарт будзе 30 еўра.
Гэты пашпарт дазволіць беларусам хутчэй праходзіць кантроль на мяжы. Акрамя таго, біяметрычны дакумент неабходны для спрашчэння візавага рэжыму з краінамі Шэнгена — гэта адна з умоў ЕС.
Паводле «Нашай Нівы»