МУС абяцае незалежнае расследаванне справы аб катаваннях мінскага вартаўніка

У цесным кантакце з галоўным упраўленнем уласнай бяспекі МУС і ГУУС Мінгарвыканкама праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па высвятленні ўсіх абставінаў справы аб катаваннях вартаўніка Васіля Сарочыка ў Ленінскім РУУС Мінска.



qettzw_w465h262.jpg

"Следства ажыццяўляецца ў планавым парадку. Яго асноўная задача — правядзенне незалежнага расследавання і вызначэнне ісціны", — паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі.

Як адзначылі ў МУС, для праверкі і наступнай фіксацыі паказанняў з пацярпелым праводзіліся следчыя дзеянні ў Ленінскім РУУС. Іх вынікі далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы.
 


Як паведамляў Тэлеграф, Мінскае гарадское ўпраўленне Следчага камітэта Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу па ч. 3. арт. 426 Крымінальнага кодэкса Беларусі па факце перавышэння супрацоўнікамі Ленінскага РУУС Мінска службовых правоў і паўнамоцтваў. Артыкул прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
 


Падставай для ўзбуджэння справы стала заява вартаўніка адной з мінскіх аўтастаянак Васіля Сарочыка аб тым, што супрацоўнікі Ленінскага РУУС катавалі яго, патрабуючы прызнацца ў крадзяжах з аўтастаянкі, пра якія ён нічога не ведае. Паводле яго слоў, у міліцыі на яго надзелі кайданкі і білі нагамі і дубінкамі па галаве і целе, суправаджаючы ўсё гэта нецэнзурнай лаянкай і пагрозамі забойства.

telegraf.by