Муза Сяргея Чалага — хто яна? Аналітык рэгулярна згадвае дзяўчыну ў сваіх стрымах
Гледачы стрымаў Сяргея Чалага заўважылі, што ў сваіх выпусках ён часам згадвае «сваю жанчыну», «блізкага чалавека», як яна яму нешта падказала ці абмяркоўвала з ім, распавядае «Наша Ніва».
![mycollages_3_e5ebv.jpg mycollages_3_e5ebv.jpg](/img/v1/images/mycollages_3_e5ebv.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Модная барада і акуратная прычоска — заўважная рука
клапатлівай і любячай жанчыны», — пішуць людзі ў каментарах.
Пра каго ж размова? Спадарожніцу Чалага завуць Алеся
Песенка. Яна працавала журналісткай у раздзеле «Лэдзі» партала TUT.BY, раней
была піяршчыцай мінскага кінафестывалю «Лістапад», працавала ў розных
арт-арганізацыях.
Разам іх сталі заўважаць з сакавіка. Цяпер пара ва Украіне, у канцы чэрвеня стала вядома, што Сяргей з'ехаў з Беларусі. Нядаўна Алеся і Сяргей наведалі міжнародны кінафестываль у Адэсе.
Тым часам YouTube-канал Чалага набірае папулярнасць:
колькасць падпісантаў перавысіла 80 тысяч, кожнае відэа глядзяць 200-300 тысяч
карыстальнікаў.