Музыка нашай душы

Шэсць беларусаў — інвалідаў па зроку ўзялі ўдзел у стварэнні беларуска-шведскага дыска «Музыка нашай душы». Прэзентацыя альбома адбылася 25 мая ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Шэсць беларусаў — інвалідаў па зроку ўзялі ўдзел у стварэнні беларуска-шведскага дыска «Музыка нашай душы». Прэзентацыя альбома адбылася 25 мая ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Як паведаміў кіраўнік праекта з беларускага боку Валерый Марозаў, запіс альбома праходзіў у прафесійнай студыі ў Швецыі ў студзені гэтага года. Ад Беларусі ў ёй бралі ўдзел лаўрэаты фестываляў і конкурсаў Беларускага таварыства інвалідаў па зроку (БелТІЗ) Ігар Волкаў, Аляксей Крэчат, Кацярына Раскошная, Сяргей Калодкін, Эдуард Пішчык і Наталля Хедлунд.
Галоўнай умовай удзелу ў праекце было выкананне аўтарскіх песень. Выключэннем стаў толькі кампазітар Ігар Волкаў, якому дазволілі іграць класіку на гітары.
«Мы спадзяемся, што гэты дыск надалей будзе выкарыстоўвацца для прасоўвання нашых выканаўцаў на музычным рынку, а таксама для натхнення іншых музыкантаў», — адзначыў на прэзентацыі шведскі выканаўца і адзін з ініцыятараў акцыі Стыг Хедлунд.
Такі праект ажыццяўляецца ў Беларусі ўпершыню, але, паводле слоў Хедлунда, з’яўляецца зыходным пунктам для рэалізацыі больш маштабных праграм. Арганізатарамі акцыі з боку Беларусі сталі БелТІЗ і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа. Альбом будзе размешчаны ў інтэрнэце.
Паводле БелаПАН