Музыка Максім Субач арыштаваны на 15 сутак
Пра гэта паведаміла Таццяна Нядбай.

Музыка Максім Субач арыштаваны на 15 сутак.
Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла Таццяна Нядбай.
Затрыманне Максіма Субача адбылося пры наступных абставінах. Не так даўно у яго скончыўся тэрмін дзеяння правоў кіроўцы, і ён пайшоў іх мяняць у ДАІ. Там яго папрасілі наведаць участковага ў Кастрычніцкім РУУСе. Максім адмовіўся: маўляў, выклікайце афіцыйна — прыйду. У сакавіку Максім Субач ехаў на машыне і на светлафоры ўбачыў, як з «характэрнага» буса нехта сфатаграфаваў яго налепку — «Пагоню».
Год таму Максім Субач адседзеў 10 сутак за «дробнае хуліганства і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі». Падчас перадвыбарчай кампаніі музыка ўваходзіў у ініцыятыўныю групу Віктара Бабарыкі.