
Фільм распавядае пра падзеі, якія адбыліся ў дзень выбараў прэзідэнта Беларусі — 9 жніўня 2020 года — і ў першы тыдзень пасля іх.
Фільм змантаваны выключна з кадраў, якія былі зняты ўдзельнікамі і відавочцамі акцый пратэсту. Іх дасылалі ў рэдакцыю тэлеканала «Настоящее Время», беларускай службы «Радыё Свабода» і тэлеграм-каналаў «Мая краіна Беларусь» і «Беларусь галаўнога мозгу».
Вольга Абрамчык — малады дакументаліст з Беларусі і
журналістка «Настоящего Времени». Пасля заканчэння Беларускай акадэміі мастацтваў
яна атрымала стыпендыю на навучанне ў Чэхіі. Вось ужо пяць гадоў яна жыве і
працуе ў Празе. Падчас жнівеньскіх пратэстаў на радзіме рэжысёрка апынулася пад
замком на каранціне.