«Мы вам плацім 3 мільёны рублёў, вы забіваеце казла, і ўсе задаволеныя!»

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі разважае пра скандальны «дэкрэт аб дармаедах».



lyabiedzka.jpg

У Дэкрэт N 3 («аб дармаедах») закладзеная пэўная логіка, але не для людзей, а «для тых, хто кіруе», мяркуе Анатоль Лябедзька.
«Я думаю ўлады сыходзяць з таго, што патрэбна перадухіліць сацыяльную актыўнасць людзей. Каб людзі не пратэставалі, не выходзілі на вуліцы, трымаліся за гэты вось самы станок на трактарным заводзе, каб людзі рабілі нейкую дурную працу. Каб сядзелі ў дворыку прадпрыемства, забівалі «казла», але не пратэставалі. Не гаварылі «не» гэтай палітыцы, гэтай уладзе. Вось на гэта скіраваны Дэкрэт N 3. Каб была такая дамова: «Мы вам плацім 3 мільёны рублёў, вы забіваеце казла, і ўсе задаволеныя!», — заявіў Анатоль Лябедзька.
На думку палітыка, прыняцце дэкрэту не мае ні фінансавага, ні прававога абгрунтавання.
belsat.eu