На Анатоля Лябедзьку завялі крымінальную справу (відэа)

Палітык Анатоль Лябедзька запісаў відэа, у якім паведаміў, што супраць яго завялі крымінальную справу.

Анатоль Лябедзька, Скрыншот з відэа

Анатоль Лябедзька, Скрыншот з відэа

«Маю жонку Святлану выклікаюць у Маскоўскі РАУС Мінска ў якасці сведкі па крымінальнай справе, якая распачатая ў адносінах да мяне», — паведаміў Анатоль Лябедзька.
У чым яго абвінавачваюць і па якім артыкуле, палітык не ведае, але выказвае меркаванне, абвінавачанне можа быць такім жа, «як у блогераў Пятрухіна, Спірына, ці ў палітыкаў Севярынца, Статкевіча».


Нядаўна Анатоль Лябедзька з'ехаў з Беларусі. Святлана Ціханоўская прызначыла яго прадстаўніком па парламенцкім супрацоўніцтве.