На «Беларуськаліі» надзвычайнае здарэнне, пацярпеў работнік, ён у рэанімацыі

Раніцай 28 кастрычніка на «Беларуськаліі» адбылося надзвычайнае здарэнне: адзін з работнікаў атрымаў траўмы і знаходзіцца ў бальніцы. Пра гэта паведамляецца ў телеграм-канале «Часам не да ТБ у ААТ «Беларуськалій».

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота


У телеграм-канале паведамляецца, што надзвычайнае здарэнне адбылося на Чырвонаслабодскім рудніку ў лаве 2-2 В. пацярпеў брыгадзір Дзмітрый Урублеўскі.

«Змена засталася, будуць праводзіць расследаванне. Ставілі новую масластанцыю, пры ўключэнні пад ціскам сарвала шланг, трапіла па твары. Пералом носа, можа яшчэ што, не ведаю. Крыві шмат нічога не зразумела» — было напісана ў телеграм-канале.

Пазней там з'явілася інфармацыя, што ў рабочага выбіта вока і пералом асновы чэрапа. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане. Яму правялі КТ і аперацыю па выдаленні вока.

На «Беларуськаліі» FINANCE.TUT.BY сказалі наступнае:

— На жаль, працаўнік сапраўды пацярпеў. Ён знаходзіцца ў шпіталі. Нейкія падрабязнасці да расследавання мы раскрываць не будзем.

Пры гэтым у тэлеграм канале адзначаецца, што гэта ўжо чацвёрты няшчасны выпадак за два тыдні.