На беларускім сайце знайшлі схаваны майнер крыптавалютаў

Схаваны майнер крыптавалютаў знайшли карыстальнікі на сайце aw.by.

Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Тых, хто зойдзе на пляцоўку, чакае 100-адсоткавая загрузка цэнтральнага працэсара — яго магутнасці будуць скіраваныя на здабычу крыптавалюты, піша 42.tut.by.

Скрыпт майнера Coinhive, які здабывае крыптавалюту Monero, выяўлены ў кодзе некалькіх старонак аўтамабільнага сайта. Пры гэтым карыстальнікаў ніхто не папярэджвае пра майнінг.

Майнінг — гэта працэс здабычы крыптавалюты з дапамогай складаных вылічэнняў, якія праходзяць на камп'ютары. Звычайна для гэтага патрабуюцца магутныя працэсары. Але браўзерные пашырэнні дазваляюць размеркаваць нагрузку паміж мноствам не вельмі магутных прыстасаванняў.

У кастрычніку 2017 года майнер з'явіўся на сайце Мінскага гадзіннікавага завода "Прамень". Праўда, там ён быў адкрытым: перад карыстальнікам з'яўлялася паведамленне з просьбай выкарыстаць вылічальныя магутнасці працэсара. Пазней выявілася, што скрыпт на сайт дадалі невядомыя зламыснікі, а завод пра гэта не ведаў.

У студзені 2018 года антывірусная кампанія ESET паведаміла, што браузерны майнер узначаліў рэйтынг кіберпагрозаў для беларускіх карыстальнікаў. Узровень яго распаўсюджанасці склаў 12,45%.

euroradio.fm