На будоўлі новай станцыі метро абрынуўся грунт. Засыпала чалавека (абноўлена)

На будоўлі станцыі метро «Немаршанскі сад» на вуліцы Кіжаватава ў Мінску адбыўся абвал грунту.

photo_2022_02_11_14_40_05.jpg


Як паведамляе МНС, на будаўнічай пляцоўцы засыпала грунтам аднаго рабочага. Ён пакуль не знойдзены, ратавальнікі працуюць уручную.
Дапоўнена: Следчы камітэт паведаміў, што чалавека, якога засыпала грунтам, не ўратавалі. Ён загінуў.