На будоўлі высоткі ў Мінску сарвалася люлька: загінуў рабочы

Здарэнне адбылося сёння каля паловы на першую дня ў комплексе «Мінск Мір». На будпляцоўцы на вышыні 17 паверха сарвалася будаўнічая люлька.

ytsyy.jpg

Як паведамляе МНС, у ёй знаходзіліся двое рабочых. Адзін выпаў з люлькі і разбіўся насмерць. Другому будаўніку калегі дапамаглі выбрацца з люлькі, якая павісла на адным тросе.

izobrazhenie_viber_2021_04_05_12_54_28.jpg


Мужчыны вялі мантаж дэкаратыўных элементаў на 25-павярховым будынку.
Прычыны здарэння ўстанаўліваюцца, паведамляе МНС.

sk_1_1.jpg

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці рабочага.
Следча-аператыўнай групай праводзіцца агляд месца здарэння, апытваюцца відавочцы, адбіраецца дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі. Прызначана правядзенне судова-медыцынскай экспертызы.
reform.by