На графіці «Мінск-Масква» зноў з'явіўся надпіс пратэсту замест замаляванага
Гэта ўжо эпапея: спачатку на графіці «Мінск—Масква», якое сімвалізуе сяброўства Беларусі і Расіі, прымалявалі калючы дрот. Яго старанна ліквідавалі.
Пасля ўнізе графіці з'явіўся іранічны надпіс. Яго замалявалі. Нехта зноў яго напісаў. Яго зноў замалявалі. І вось ізноў, іншай рукою, нехта яго нанёс.
nn.by