На Курапаты скінуцца настаўнікі

У мінскіх школах пачалі збіраць грошы на мемарыял ва ўчорышчы Курапаты.

gi_23142_116179_big_logo_1.jpg


Пра гэта рэдакцыі «Новага Часу» паведаміла настаўніца адной са сталічных школ. «Прыйшлі зранку на працу, нам сказалі здаць па рублю прафсаюзу на Курапаты.Здалі, распісаліся. У настаўнікаў пытанняў «здаваць ці не» не ўзнікала, на што мы толькі не здаём. Усе ціхенька здалі», — распавяла выкладчыца.
Нагадаем, нядаўна рэдактар «СБ. Беларусь сёння» Павел Якубовіч аб'явіў, што дзякуючы тэлевізійнай рэкламе на мемарыл у Курапатах сабрана каля 3000 уе.— няшмат, улічваючы, што рэклама ішла некалькі месяцаў. Відаць, дзяржаўныя функцыянеры вырашылі пайсці пратаптаным шляхам і сабраць рэшту грошай з настаўнікаў. А тыя, як бачым, і не супраць. Роўна як і будуць не супраць, калі загадаюць, весці  школьныя экскурсіі ва ўрочышча, куды цяпер ступае нага рэдкага свядомага школьніка. Пытанне толькі ў тым, ці можна будзе назваць такі мемарыл народным?
Той мемарыял, які існуе цяпер — сапраўды народны. Гадамі людзі дабраахвотна аддавалі свае грошы на новыя крыжы, гадамі праводзілі і праводзяць талокі. Які мемарыял створаць улады,якія нават і абяцаны конкурс яшчэ не правялі — цяжка прадказаць. У  лепшым выпадку  параяцца з грамадскімі актывістамі,у горшым — паставяць перад фактам. Самае карыснае, што можа зрабіць дзяржава для Курапатаў — гэта не ўмешвацца ў мемарыялізацыю, а заняцца адпаведнай адукацыяй школьнікаў — напрыклад, увесці падрабязнае вывучэнне камуністычных рэпрэсій у праграму па гісторыі. І настаўнікам будзе карысна ведаць, на што ў чарговы раз яны здалі грошы.