На Мінскім трактарным заводзе загінуў рабочы

Пра трагічны інцыдэнт паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


Паводле МНС, 20 жніўня рабочы аказаўся заціснуты паміж сценкамі прэсу ў кавальскім цэху на тэрыторыі Мінскага трактарнага завода. У выніку мужчына 1985 года нараджэння загінуў.
«Прычына інцыдэнту — парушэнне правілаў бяспекі загінулым», — адзначаюць у міністэрстве.