На МТЗ незалежны прафсаюз дамогся падарункаў для дзяцей усіх супрацоўнікаў

Пры гэтым тыя, хто выйшаў з афіцыйнага прафсаюза, атрымалі нават лепшыя падарункі.

photo_2020_12_22_09_46_12.jpg

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі можа страціць свой галоўны «козыр» — падарункі да Новага года.

Работнікі МТЗ, якія выйшлі з праўладнай арганізацыі, даказалі, што маюць такое ж права на падарункі дзецям да свята, як і сябры «Белпрафмаша». Пра гэта паведамляе телеграм-канал стачкама МТЗ.

— Згодна з арт. 14 Працоўнага кодэкса РБ, дыскрымінацыя работніка па прыналежнасці да таго ці іншага прафсаюзу забараняецца. А «дыскрымінацыйныя ўмовы калектыўных дамоваў, пагадненняў з'яўляюцца несапраўднымі», — патлумачылі ў стачкаме.

Супрацоўнікі завода, якія не знаходзяцца ў «Белпрафмашы», па ініцыятыве Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) накіравалі генеральнаму дырэктару зварот з просьбай растлумачыць, чаму ім не паложаны падарункі, што закупляюцца з прыбытку прадпрыемства.

— Праз пару дзён пасля выдачы падарункаў членам «Белпрафмаша», адбылася выдача падарункаў астатнім, прычым па якасным складзе нават лепш, — здзіўлены на прадпрыемстве.

Таксама ў стачкаме паведамілі, што дзецям чальцоў прафзвязу РЭП накіравалі падарункі еўрапейскія прафсаюзы.

Паводле «Салідарнасці».