На нядзелю ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. А сёння дажджом заліло трасу М1 (відэа)

На нядзелю, 27 чэрвеня, сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі з-з навальніц і ліўняў.

Фота gismeteo.by

Фота gismeteo.by

Будзе воблачна з праясненнямі, у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны прагрымяць навальніцы, пры навальніцах у асобных раёнах чакаюцца моцныя ліўні. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах у асобных раёнах моцны парывісты, ноччу і раніцай месцамі шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м / с.

Тэмпература паветра ўначы складзе +13... +19 градусаў, днём будзе +21 ... +27, па паўднёвым усходзе — + 28... +31, піша «Еўрарадыё».
Між тым ужо сёння ў розных частках краіны прайшлі моцныя дажджы. У прыватнасці, непагадзь абрынулася на магістраль М1 непадалёк ад Стоўбцаў — ліло гэтак, што некаторыя аўтамабілі нават прыпынілі рух, каб перачакаць стыхію.