На Партызанскім праспекце невядомыя з дубінамі залазілі ў акно ў кватэры. Што здарылася насамрэч (дапоўнена)

У Мінску на Партызанскім праспекце невядомыя з дубінкамі забраліся на казырок крамы. 

Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа


Дзяўчына, якая даслала гэта відэа ў рэдакцыю партала tut.by, распавяла, што ў Мінску на Партызанскім праспекце невядомыя з дубінкамі забраліся на казырок крамы і... выбілі акно ў кватэры. А пасля туды залезлі. Дзяўчына звярнула на такія дзеянні невядомых увагу людзей у форме міліцыі, але тыя «кіўнулі і з'ехалі».
Насамамрэч, як высветліла «Свабода», шкло ў кватэры не разбітае, пра што сцвярджаў аўтар відэа, — з акна здымалі толькі маскітную сетку.
Чалавек у балаклаве трапіў у кватэру праз дзверы. Ён шукаў нейкіх журналістаў, якія знаходзіліся ў гэтым доме. Момант на відэа — гэта зняцце маскітнай сеткі.




Пра гэта расказаў «Свабодзе» сам гаспадар кватэры Станіслаў. Ён кажа, што сам зняў маскітную сетку на патрабаванне чалавека ў балаклаве, пасля чаго той выйшаў на казырок дома.

Кім былі людзі ў балаклавах, гаспадар не ведае.


Да пад’езду, дзе нібыта выбілі шкло, прыехалі каля дзесяці чалавек, каб падтрымаць гаспадара кватэры.

Людзі званілі ў ЖЭС, прапаноўвалі сабраць грошы на новую шыбу. Яны раз’ехаліся, калі даведаліся, што шыба не разбітая.