На плошчы Незалежнасці ў Мінску сёння — зноў пратэсты і затрыманні (фота, абнаўляецца)
АМАП і сёння, 27 жніўня, распачаў затрыманні ўдзельнікаў акцыі пратэсту на Плошчы Незалежнасці

Плошча Незалежнасці, на якой сабралося пад тысячу чалавек, і куда спрабуюць
прайсці іншыя пратэстоўцы, ачэпленая АМАПам. Пад'езды і падыходы да плошчы
абгароджаныя. На праспекце Незалежнасці стаяць аўтазакі.


Жанчыны згуртаваліся каля Чырвонага касцёла.

Мужчын з натоўпу па адным вядуць ў аўтазакі.

Станцыя метро “Плошча Леніна” закрытая. Мінскі метрапалітэн абвясціў, што ў 19.25 “у мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў, на ўваход і выхад зачынены вестыбюль 2 станцыі Плошча Леніна (з боку плошчы Незалежнасці)”, і прынёс ужо традыцыйныя “прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці”.

Сярод пратэстоўцаў — Ніна Багінская
19.55. На плошчы
Незалежнасці затрымалі яшчэ дзевяць журналістаў, іх адвялі ў мікрааўтобус
правяраць дакументы, паведамляе TUT.BY. Сярод затрыманых — Аляксей Суднікаў
(TUT.BY), Таццяна Каравянкова (Белапан), Аляксандра Багуслаўская (DW),
журналісты Лента. ру і іншыя. Іх павезлі ў Кастрычніцкае РУУС.



20.00 Людзі каля Чырвогага ккасцёла заспявалі «Купалінку», «Тры чарапахі».

20.10. На плошчы з'явілася новая група АМАПу.
Фота Алены Ляшкевіч