На помнік Алесю Ліпаю сабралі неабходную суму
На помнік заснавальніку інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесю Ліпаю на платформе Ulej.by сабралі ўсе патрэбныя грошы — 10 тысячаў рублёў, паведамляе Наша Ніва.
![lipaj2_2l4ik_sc70z.jpg lipaj2_2l4ik_sc70z.jpg](/img/v1/images/lipaj2_2l4ik_sc70z.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па стане на 11:00 сабрана нават 101% сумы — 10 123 рублі. Грошы паступілі ад 238 чалавек.
Помнік зьбіраюцца ўсталяваць на магіле Алеся Ліпая ў Рудзенску. Алесь Ліпай памёр 23 жніўня 2019 года.
![37b0b58253ad9888a5afd9eac163c9c261794b8a_j21r2.jpg 37b0b58253ad9888a5afd9eac163c9c261794b8a_j21r2.jpg](/img/v1/images/37b0b58253ad9888a5afd9eac163c9c261794b8a_j21r2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)