На праспекце Незалежнасці пратэстуюць супраць будоўлі (фота)
Жыхары дома па пр. Незалежнасці, 93А ў Мінску 5 сакавіка працягнулі пратэст супраць будоўлі ў двары бізнес-цэнтра.
Летам мінулага года тут распачалі будаўніцтва чарговага бізнес-цэнтра і паркоўкі. Дзеля гэтага нават масава вырубілі дрэвы, якія высаджвалі самі жыхары дома яшчэ ў 60-я мінулага стагоддзя.
Мясцовыя жыхары ўжо ладзілі пікеты і пісалі скаргі ў адміністрацыю Першамайскага раёну, Мінскі гарадскі камітэт, пракуратуру і іншыя дзяржаўныя органы. 4 сакавіка прыйшоў адказ з Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва: будаўніча-мантажныя працы на аб’екце трэба неадкладна спыніць да ўрэгулявання пытанняў па карэкціроўцы праекта.
«Яны ігнаруюць лісты з выканаўчага Камітэта, а ўчора пашырылі сваю тэрыторыю. Мы выклікалі міліцыю, але яны нават не склалі пратакол аб парушэнні і з'ехалі», — кажа Галіна, мясцовая жыхарка.
«Будоўля незаконная! І я не разумею куды глядзяць ўлады!» — падтрымліваюць яе суседзі.