На старшыню Хоцімскага райвыканкама здзейснены замах?
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на старшыню Хоцімскага райвыканкама (Магілёўская вобласць) Міхаіла Куксянкова здзейснены замах, паведамляе «Позірк».

Невядомы паведаміў блогеру Андрэю Павуку, што чыноўнік нібыта запатрабаваў блізкасці ад жанчыны, якая спрабавала працаўладкавацца ў райвыканкам.
«У выніку яе муж, знаходзячыся ў нецвярозым стане,
пайшоў разбірацца з паляўнічай стрэльбай. Той, хто страляў, затрыманы і
знаходзіцца ў Магілёве», — сказаў блогер.
Першы намеснік старшыні райвыканкама Кірыл Быстроў падчас
размовы з Павуком адмаўляў факт страляніны па будынку райвыканкама, аднак
пацвердзіў, што «чуў на ўзроўні чутак». Старшыня райвыканкама жывы і
працуе, сказаў суразмоўца.