На волю выйшлі рэпарцёры Вадзім Заміроўскі і Усевалад Зарубін
Яны былі затрыманыя ў суботу 17 кастрычніка.
Пасля 15 сутак арышту з ІЧУ ў Баранавічах на волю выйшлі рэпарцёры БелаПАН і TUT.BY Вадзім Заміроўскі і Усевалад Зарубін.
Яны былі затрыманыя ў суботу 17 кастрычніка, калі асвятлялі студэнтскі марш. Журналістаў абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, нягледзячы на тое, што на іх былі камізэлькі з надпісам "Прэса" і журналістскія пасведчанні.
Сустракаць журналістаў прыехалі сябры, родныя, калегі..