На вуліцы Мінска сцягваюць спецтэхніку (фота, відэа)
Увечары 26 красавіка ў Мінску заўважылі спецтэхніку. Бачылі яе і на ўездзе ў сталіцу, і ў цэнтры ў раёне праспекта Незалежнасці. TUT.BY апублікаваў фота і відэа па гэтай тэме.

Фота: чытач tut.by
Так, ва Уруччы была калона: вадамёты, аўтазакі, прычэпы з калючым дротам («спіраллю Бруна»), а таксама машыны загароды на базе ПТРК «Конкурс».
Тэхніка накіравалася ў бок цэнтра, паведамлялі відавочцы.

Фота: чытач tut.by
Аўтазакі і аўтобусы з танаваным шклом заўважылі ў раёне вуліц Сурганава, Акадэмічнай, Платонава. Непадалёк ад інтэрнатаў БДУ на вуліцы Кастрычніцкай з'явіліся маладыя людзі ў ваеннай форме.

Фота: чытач tut.by