На заўтра ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі з-за завеі і галалёдзіцы на 30 лістапада

Фота telegraf.by
На 30 лістапада Белгідрамет абвясціў у Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі.
«30 лістапада на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі 15-20 м/с, на дарогах галалёдзіца, на поўначы рэспублікі — моцны снег», — паведамілі сіноптыкі.
Паводле прагнозаў надвор’я, у Мінску таксама чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі 15-20 м/с, на дарогах — галалёдзіца.
Такія характарыстыкі ветру, як чакаецца заўтра, належаць да катэгорыі «моцны і вельмі моцны вецер» па шкале Бафорта, які толькі крыху не дацягваюцца да ацэнкі «шторм».
Паводле pogoda.by, telegraf.by