Восень, давай, бывай! Вітаем зіму! Фотарэпартаж з мінскіх вуліц, якія накрыла цыклонам «Бенедыкт»
У апошні дзень лістапада цыклон «Бенедыкт» вырашыў дапамагчы беларусам развітацца з восенню і пачаць больш актыўна рыхтавацца да зімы.
Яшчэ ўчора нас залівалі дажджы, а ўжо сёння зранку некаторыя выконвалі даволі складаныя акрабатычныя трукі, ледзь пакінуўшы пад'езды сваіх дамоў. Аўтамабілісты прыгадалі пра скрабкі ды шчоткі. Чакана каля 8-й гадзіны раніцы па ўсім горадзе рух быў істотна ўскладнены дарожна-транспартнымі здарэннямі, але ўжо прыблізна да 11-й усё нібыта ўвайшло ў сваю каляіну. Ужо зімовую.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, хутка «мы павыцягваем з шафы шалікі, швэдры, пальчаткі, шкарпэткі з авечае воўны, зімовыя палітоны». А тым, хто яшчэ не пераабуў свае аўто ў зімовую гуму, варта зрабіць гэта неадкладна.