Прыгодніцкі фільм «Авантуры Пранціша Вырвіча» не пакажуць у Мінску

Прыгодніцкі фільм «Авантуры Пранціша Вырвіча» у мінскіх кінатэатрах паказваць не плануецца.

Стужка знятая паводле рамана Людмілы Рублеўскай / «Радыё Свабода"»

Стужка знятая паводле рамана Людмілы Рублеўскай / «Радыё Свабода"»


Гэтая кінастужка знятая па матывах рамана Людмілы Рублеўскай (першага з серыі) з удзелам беларускіх актораў. Агучаны фільм на дзвюх мовах — па-беларуску і па-руску, піша «Еўрарадыё».

У фільме прынцыпова здымаліся толькі беларускія акцёры, у тым ліку некалькі акцёраў-«купалаўцаў», якія ў 2020-м пакінулі тэатр на знак пратэсту.

Ролю Ледніка сыграў Іван Трус, які пасля жніўня-2020 разам з сям’ёй з'ехаў у Санкт-Пецярбург. У лістападзе 2021-га ён стаў пераможцам прэміі «Залаты сафіт» у намінацыі «Найлепшая мужчынская роля ў драматычным тэатры» за працу ў Александрынскім тэатры.

Ролю Радзівіла Рыбанькі выканаў Віктар Манаеў, а садыста Гераніма Радзівіла — Вячаслаў Паўлюць. У ролі найміта Ватмана выступіў Дзмітрый Ясяневіч. Таксама ў карціне зняўся і яшчэ адзін былы «купалавец» — Ігар Сігаў.

На сайце «Мінсквідэапраката» згадак пра гэты фільм няма. На сайце mogilevkino.by адпаведную старонку выдалілі. Пракат стужкі запланаваны толькі ў Пінску, Століне і Бабруйску.