На жлобінскім БМЗ затрымалі двух супрацоўнікаў аддзела ідэалогіі
Як паведамляе тэлеграм-канал «В*льны Жлобін», у панядзелак, 29 жніўня, на Беларускі металургічны завод прыязджаў АМАП. Сілавікі затрымалі двух супрацоўнікаў аддзела інфармацыі, ідэалогіі і развіцця персаналу.
Паводле папярэдніх звестак, затрыманых завуць Дзмітрый Арцёменка і Марыя Бажынская.
Не выключана, што сваіх калег здаў галоўны ідэолаг завода, вядомы шчыраваннем на рэпрэсіўнай глебе.
Болей інфармацыі пакуль няма.