На змену артыстам Купалаўскага прыехаў АМАП
На вуліцы Чарвякова ў Мінску, на знакамітай Плошчы пераменаў увечары 7
верасня з канцэртам выступалі артысты
Купалаўскага тэатра.
А пасля сюды прыехалі і некалькі мікрааўтобусаў з
праваахоўнікамі ў чорнай форме і цывільным. Як паведамляюць мясцовыя жыхары, каля 22.00 большасць жыхароў ужо разышліся па дамах, каля мурала заставаліся ўсяго некалькі чалавек. У гэты момант у двор заехалі мікрааўтобусы і «Уазік», з якіх выйшлі супрацоўнікі АМАП і людзі ў цывільным. Двух чалавек затрымалі.
Нагадаем, двор паміж вуліцай Чарвякова і Сморгаўскім трактам стаў, бадай, самым вядомым у Менску. Тут першым з'явіўся мурал з дыджэямі Уладам Сакалоўскім і Кірылам Галанавым, шыльда з надпісам "Плошча пераменаў", бел-чырвона-белы сцяг, які лунае паміж двух дамоў, і мноства стужак, якія перыядычна зразаюць, але на наступны дзень яны з'яўляюцца на ранейшым месцы.
Учора на Плошчы перамен спяваў Аляксандр Памідораў