На жыхара Пастаў завялі крымінальную справу за БЧБ-сцяг і надпіс «3%» на прыпынку
Гэта адбылося мінулай ноччу на вуліцы 17 верасня. 23-гадовы адміністратар мясцовай аграсядзібы размаляваў фарбай аўтобусны прыпынак. Маладога чалавека затрымалі па гарачых слядах.
![Фота www.mvd.gov.by Фота www.mvd.gov.by](/img/v1/images/photo_2020_10_18_17_54_36.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота www.mvd.gov.by
«З яго слоў, — паведамляе сайт МУС, — пратэстныя малюнкі і надпісы ён нанёс наўмысна, выказаўшы сваю палітычную пазіцыю.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням жыхара Паставаў і распачалі крымінальную справу за апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці.
Падазраваны змешчаны ў ІЧУ. Раней ён не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці».