На ЧАЭС абваліўся дах
Афіцыйны сайт Чарнобыльскай атамнай станцыі паведамляе пра пазаштатную сітуацыю: удзень 12 лютага адбылося «частковае разбурэнне сценавых панэляў і
часткі даху» машыннага залу энергаблоку № 4. Пацярпелых няма.

Месца абвалу

Плошча разбурэнняў склала каля 600 квадратных метраў, аднак паводле афіцыйнае інфармацыі, гэта ніяк не паўплывала на радыяцыйны фон на аб’екце, а саркафаг не быў пашкоджаны.
Канчаткова праца Чарнобыльскай атамнай станцыі была спыненая 5 снежня 2000 года.