На Дзень волі прыйдуць да Купалы

Аргкамітэт па святкаванні Дня волі ў Мінску заклікаў адзначыць 25 сакавіка ў парку імя Я. Купалы. І запрашае людзей а 18-й гадзіне ўскласці кветкі і запаліць знічкі ля помніка паэту.
Такое рашэнне аргкамітэт прыняў вечарам 21 сакавіка. У паседжанні ўдзельнічалі актывісты чатырох з шасці арганізацый, прадстаўнікі якіх падалі заяўку на правядзенне акцыі. Гэта сябры Партыі БНФ, аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", Руху салідарнасці “Разам і кампаніі “Гавары праўду.

13384ffc9d8bdb21c53c6f72d46f7866.jpg

Не прысутнічалі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Маладога фронту. На думку Аляксея Янукевіча, кіраўніка Партыі БНФ, такое рашэнне па Дню волі падтрымае і АГП. “Наконт Маладога фронту не ведаю. Будзем з імі гаварыць, — сказаў палітык.

21 сакавіка заяўнікі акцыі падаюць скаргу ў суд наконт адказу Мінскага гарвыканкама. Улады адмовілі ў шэсці ад плошчы Я.Коласа і мітынгу ў парку Я.Купалы. А дазволілі мітынг на сцэнічнай пляцоўцы парка Дружбы народаў (плошча Бангалор).

“Нам дадзены адказ, які мы лічым незаконным, — адзначыў Аляксей Янукевіч. Паводле яго словаў, гарвыканкам парушыў канстытуцыйныя правы на свабоду думкі, на свабоду сходаў, на магчымасць публічна выяўляць сваю пазіцыю. І змяніў не толькі месца правядзення, але і фармат акцыі. “Што ён не меў права рабіць. Бо мы заяўлялі шэсце і мітынг. Быў дадзены дазвол толькі на мітынг", — падкрэсліў Аляксей Янукевіч.

Між тым прадстаўнік “Маладога фронту Мікола Дземідзенка заявіў: “Нашы планы адносна 25 сакавіка не мяняюцца. Моладзевыя актывісты прыйдуць на плошчу Я. Коласа. І адтуль з астатнімі людзьмі накіруюцца ў парк Я.Купалы. “Разам з усімі ўскладзем кветкі, павіншуем адзін аднаго, — сказаў маладафронтавец. “Мы проста адчуваем адказнасць за тых людзей, якіх мы два месяцы запрашалі на плошчу Якуба Коласа, — адзначыў у размове з Радыё “Свабода Мікола Дземідзенка.

Прадстаўнікі “Еўрапейскай Беларусі паведамілі, што на працягу апошніх двух тыдняў яны распаўсюдзілі сотні ўлётак да Дня волі. У іх яны заклікаюць сваіх прыхільнікаў прыйсці 25 сакавіка а 18-й гадзіне на плошчу Я.Коласа. “Каб годна адзначыць галоўнае свята беларусаў і запатрабаваць вызвалення палітзняволеных, — паведаміў актывіст Андрэй Бажын сайту “Еўрапейскай Беларусі. А таксама актывісты патрабуюць правесці новыя выбары без Лукашэнкі.