На дзяржаўныя СМІ ў бюджэце на 2012 год будзе выдаткавана каля 45,5 млн. еўра

Гэта вынікае з Закона РБ “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год. Агульная сума, адведзеная ў бюджэце на сродкі масавай інфармацыі, складае 491 678 422 тыс. руб., альбо каля 45,5 млн. еўра (па курсе на канец снежня — пачатак студзеня). Большая частка гэтых грошай прызначана на патрэбы тэлебачання і радыёвяшчання — 366 270 390 тыс. руб., альбо каля 34 млн. еўра. На перыядычны друк і выдавецтвы адведзена 52 895 489 тыс. руб. — каля 5 млн. еўра.

Гэта вынікае з Закона РБ “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год. Агульная сума, адведзеная ў бюджэце на сродкі масавай інфармацыі, складае 491 678 422 тыс. руб., альбо каля 45,5 млн. еўра (па курсе на канец снежня — пачатак студзеня).

Большая частка гэтых грошай прызначана на патрэбы тэлебачання і радыёвяшчання — 366 270 390 тыс. руб., альбо каля 34 млн. еўра.

На перыядычны друк і выдавецтвы адведзена 52 895 489 тыс. руб. — каля 5 млн. еўра.

І, нарэшце, 72 512 543 тыс. руб. (каля 7 млн. еўра) даводзіцца на “іншыя пытанні ў галіне СМІ.

“Летась на СМІ ў дзяржбюджэце было выдаткавана каля 54 млн. еўра, — нагадвае намеснік старшыні ГА “БАЖ Андрэй Бастунец. — Сёлета мы бачым пэўнае зніжэнне бюджэтнага фінансавання, што цалкам вытлумачальна ва ўмовах эканамічнага крызісу. Але на фоне трохразовага падзення курсу беларускага рубля гэтае зніжэнне нязначнае…

Нагадаем, што ў лістападзе 2011 года міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі ацаніў дзяржаўную падтрымку дзяржаўных СМІ ў 2012 годзе як “істотную. “Мы змаглі адстаяць у бюджэце многія пазіцыі, — зазначыў ён тады, не ўдакладняючы аб’ёмаў будучага фінансавання. Разам з тым міністр дадаў, што “пытанне самаакупнасці друкаваных СМІ з парадку дня не здымаецца.

Што да “тэлебюджэту, то, нягледзячы на істотную перавагу над выдаткамі на друкаваныя СМІ, яго памеры ўсё роўна не цалкам задавальняюць патрэбы беларускай тэлеіндустрыі. Напрыклад, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька днямі зазначыў, што “нават самыя песімістычныя фінансавыя прагнозы аказаліся ў два разы лепшымі за рэальнасць і што да канца 2013 года ўвесь прыбытак Белтэлерадыёкампаніі пойдзе на выплату адсоткаў па крэдыту, узятаму на набыццё перасоўнага тэлевізійнага комплексу “Александрына. “Нічога, справімся, — паабяцаў кіраўнік БТ. — На зарплату супрацоўнікам у нас ёсць грошы. Не хапае сродкаў на тэхнічнае развіццё і перааснашчэнне, якое планавалі ажыццявіць за кошт прыбытку.

Паводле Прэс-службы БАЖ