На “Граніце” звольнілі яшчэ аднаго актывіста незалежнага прафсаюза

Загадам генеральнага дырэктара РУВП “Граніт” Эдуарда Гаўрылковіча з прадпрыемства, што знаходзіцца ў Мікашэвічах, звольнены Анатоль Літвінка, які быў адным з ініцыятараў стварэння незалежнай прафсаюзнай суполкі.



a_litwinko.jpg

Сакратару-скарбніку арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза на “Граніце” (менавіта на гэтую пасаду быў абраны Анатоль Літвінка) 1 красавіка ўручылі апавяшчэнне, у якім гаворыцца пра скасаванне працоўнага кантракту з-за нібыта  “сістэматычнага невыканання працоўных абавязкаў”. Сам прафсаюзны актывіст лічыць звальненне незаконным і збіраецца звярнуцца ў суд пасля абмеркавання сітуацыі з іншысі сябрамі суполкі.

Варта нагадаць, што год таму з “Граніту” была звольненая жонка Анатоля — Людміла Літвінка, якая пасля доўгі час не магла знайсці працу ў Мікашэвічах. Акрамя таго, на працягу мінулага году былі звольненыя практычна ўсе актывісты, якія знаходзіліся ля вытокаў стварэння арганізацыі — Алег Стахаевіч, Мікалай Карышаў, Віталь Пашэчка, Генадзь Паўлоўскі. Пад пагрозай звальнення застаецца яшэч адзін актывіст — Леанід Дубаносаў.
spring96.org