На інтэрнэт-сайце газеты "Вечерний Могилёв" з’явіўся чарговы гомафобскі артыкул

30 мая інтэрнэт-сайт газеты "Вечерний Могилёв" размясціў артыкул Андрэя Сакалова “РАКОВАЯ ОПУХОЛЬ СОВРЕМЕННОГО ОБЩЕСТВА”, у якім аўтар у абразлівай форме выказаўся пра прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў.



vechernij_mogilev.gif

У прыватнасці, Андрэй Сакалоў напісаў пра тое, што “И если приверженцы сексуальных извращений не больные люди, то глубоко порочные, что еще хуже. И мы не имеем права относиться к этому явлению терпимо, так как за этот грех Господь уже наказывал целые народы и сейчас наказывает. Не от политиков проливается в ряде мест кровь. А спорить с Богом, дискуссировать с Ним… Он даже ангелов не пощадил, которые шли против Его воли, превратив их в демонов”.

Артыкул на інтэрнэт-сайце “Вечернего Могилёва” з’явіўся ў якасці працягу шэрагу ранейшых артыкулаў у газеце, “в которых шла речь о таком аморальном явлении в нашем обществе, как гомосексуализм, трансвестицизм” і якія, па словах аўтара, выклікалі вельмі шмат водгукаў.

Таксама аўтар звяртае ўвагу на тое, што “Также редакция обратила внимание: когда появлялись отзывы в поддержку традиционных семейных ценностей с осуждением всяких там «розовых и голубых», владельцы сайтов их удаляли. Встает вопрос: в чьих руках находятся белорусские интернет-ресурсы”?

Нагадаем, што напрыканцы 2014 года газета “Вечерний Могилёв» вызначылася тым, што надрукавала хамскі і абразлівы артыкул у адносінах чалавека, які зрабіў аперацыю па змене полу. Прыватную інфармацыю пра гэтага чалавека газеце “Вечерний Могилёв» прадаставіў суддзя суда Магілёўскага раёна Станіслаў Леўчанка, які раней працаваў у газеце юрыстам і з’яўляецца сынам галоўнага рэдактара газеты Надзеі Леўчанка.

Рашэннем старшыні Магілёўскага абласнога суда суддзя Магілёўскага раённага суда Станіслаў Леўчанка быў падвергнуты дысцыплінарнаму спагнанню ў выглядзе вымовы за парушэнне заканадаўства, якое рэгламентуе распаўсюд і прадастаўленне інфармацыі па справах, якія знаходзяцца ў вытворчасці суда.


spring96.org