На рынку "Лябяжы" ў прадпрымальніка канфіскавалі адзенне і выручку — амаль на 140 млн. рублёў

Супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Фрунзенскага РУУС і інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах № 1 па Фрунзенскім раёне сталіцы на рынку "Лябяжы" выяўлены факт захоўвання і рэалізацыі адзення без адпаведных дакументаў. 



stg59748.gif

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у 37-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка канфіскавана прыкладна 400 адзінак адзення на суму 74,5 млн. рублёў, а таксама выручка ў памеры 65,2 млн. рублёў. 


У дачыненні да прадпрымальніка складзены адміністрацыйны пратакол на падставе ч. 4 арт. 12.17 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. 


"Паводле заканадаўства, набыццё, захоўванне, выкарыстанне ў вытворчасці, транспарціроўка, рэалізацыя тавараў у парушэнне ўстаноўленага законам парадку цягнуць накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка ці юрыдычную асобу ў памеры ад трыццаці да пяцідзесяці базавых велічынь, — растлумачыў першы намеснік начальніка Фрунзенскага РУУС Аляксандр Палулех. — Гэта пакаранне прадугледжвае і канфіскацыю тавараў незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца, выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг. У некаторых выпадках тавар можа быць і не канфіскаваны".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН