На сачэнне за мінскімі школьнікамі выдаткуюць $2,5 мільёна

Да канца года ва ўсіх дашкольных і агульнаадукацыйных навучальных установах Мінска ўсталююць сістэмы відэаназірання.



banksy.jpg

Графіці брытанскага вулічнага мастака Banksy

Як паведаміла карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» інжынер аддзела тэхнічнага нагляду камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Галіна Харык, ужо цяпер імі забяспечылі 6 дашкольных устаноў Цэнтральнага раёна.
 

З гарадскога бюджэту на гэтыя мэты вылучылі 21,6 млрд рублёў ($2,485 млн).
 

Таксама да канца 2013 года тэрыторыі ўсіх школ і садоў будуць абсталяваны патрэбным асвятленнем, а да 1 верасня ўсюды з'явяцца агароджы.
 

Нагадаем, тыдзень назад Мінская пракуратура прапанавала ўвесці ў сталічных школах электронныя прахадныя.

charter97.org