На Слонімскі мясакамбінат прывезлі бруцэлёз

Жыхары Слоніма ў паніцы.



slsov131b.jpg

Як паведамілі "Радыё Рацыя" слонімцы, на мясцовы мясакамбінат прывезлі на перапрацоўку мяса, забруджанае бруцэлёзам. А гэта больш за 400 галоў. Па словах работнікаў мясакамбіната, іх застаўляюць працаваць з гэтым мясам, які не прыняў ніводзін мясакамбінат Беларусі.

Афіцыйна пацвярджэнне аб бруцэлёзе на Слонімскім мясакамбінаце пакуль атрымаць не ўдалося. Бруцэлёз — гэта інфекцыя, якая ад жывёлаў перадаецца чалавеку і можа скончыцца інваліднасцю: бо ён паражае спінны мозг і можа наступіць параліч.