На Усходніх могілках пахавалі знакамітага рэжысёра
У аўторак, 22 лістапада, творчая грамадскасць краіны развіталася са знакамітым рэжысёрам, Народным артыстам Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, шматгадовым галоўным рэжысёрам і мастацкім кіраўніком Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Валерыем Раеўскім. Развітацца з гэтым таленавітым чалавекам прыйшлі сотні людзей.
У аўторак, 22 лістапада, творчая грамадскасць краіны развіталася са знакамітым рэжысёрам, Народным артыстам Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, шматгадовым галоўным
рэжысёрам і мастацкім кіраўніком Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Валерыем Раеўскім. Развітацца з гэтым таленавітым чалавекам прыйшлі сотні людзей.
Валеры Раеўскі адышоў у лепшы свет увечары 19 лістапада. З тае прычыны, што родны для Майстра Купалаўскі тэатр зараз знаходзіцца на рэканструкцыі, труну з целам Валерыя Раеўскага ўстанавілі ў фае
актавай залы Дома літаратара, што на вуліцы Фрунзэ, 5. Развітацца з Настаўнікам прыйшлі яго былыя студэнты (Раеўскі доўгі час быў і прафесарам Беларускай акадэміі мастацтваў), ветэраны-купалаўцы і
зусім маладыя акторы гэтага тэатра, калегі-рэжысёры, мастакі, паэты. Кветкі да труны Майстра ўсклалі Генадзь Бураўкін, Анатоль Бутэвіч, Мікалай Пінігін, Аляксей Дудараў, Уладзімір Някляеў, Барыс
Луцэнка, Сяргей Журавель, Аляксандр Падабед, Павел Харланчук, Аляксандр Крывашэеў, Ганна Хітрык ды іншыя вядомыя дзеячы айчыннай культуры. У грамадзянскай паніхідзе прыняў удзел міністр культуры
Беларусі Павел Латушка.
Аматары айчыннага тэатральнага мастацтва надоўга запомняць працы Валерыя Раеўскага — яго таленавітыя пастаноўкі “Апошні журавель, “Парог,
“Радавыя па п’есам Аляксея Дударава, “Трыбунал і “Пагарэльцы Андрэя Макаёнка, “Апошні шанс Васіля Быкава,
“Брама бессмяротнасці Кандрата Крапівы ды іншыя спектаклі. “Ставіў Валеры Раеўскі і замежных аўтараў. Тэатралам добра вядомы такія пастаноўкі як “Тры
сястры Антона Чэхава, “Бура Уільяма Шэкспіра, “Лес Аляксандра Астроўскага ды іншыя рэчы.
Пахавальную працэсію суправаджала рота ганаровай варты. Свой апошні прытулак Валеры Раеўскі знайшоў на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у беларускай сталіцы.