На вяселле Дашкевічаў прыехалі дыпламаты, палітыкі, журналісты

Вянчанне Змітра і Насты Дашкевічаў прайшло 31 жніўня паводле пратэстанцкага абраду ў царкве Яна Прадвесніка. Нагадаем, што дзяржаўны роспіс адбыўся напрыканцы 2012 года — калі Зміцер яшчэ сядзеў у турме.  



dash_zastauka.jpg

Акрамя родных і блізкіх на вяселле сабраліся прадстаўнікі амерыканскай амбасады, журналісты Андрэй і Аляксандра Дынько з дзецьмі, Любоў Лунёва, Святлана Калінкіна, Ірына Халіп з бацькамі. Былі і паплечнікі Дашкевічаў — маладафронтаўцы розных пакаленняў, у тым ліку, Сяргей Бахун з жонкай Святланай Завадскай, Цімох Дранчук, Зміцер Каспяровіч. Сярод гасцей Еўрарадыё пабачыла жонак і маці палітвязняў — Наталлю Пінчук, Марыну Адамовіч, Марыю Лобаву, Мілану Міхалевіч.

Дарэчы, аднымі з першых маладых віншавала пісьменніцкая сям'я — Уладзімір Арлоў і Валянціна Аксак.

dash_viaselle01.jpg

dash_viaselle02.jpg

dash_viaselle03.jpg

dash_viaselle04.jpg

dash_viaselle05.jpg

dash_viaselle06.jpg

dash_viaselle08.jpg

dash_viaselle09.jpg

dash_viaselle10.jpg

 

euroradio.fm