На выходных у Беларусь вяртаецца спёка, чакаецца да + 32 °С

17 ліпеня надвор'е ў Беларусі будуць у асноўным вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і малаактыўныя франтальныя раздзелы.



images86.jpg

Чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8 .. + 15 °С, максімальная днём +20 .. + 26 °С, па паўднёвым захадзе да + 28 °С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба расці, днём будзе падаць.

18 ліпені Беларусь будзе знаходзіцца ў полі павышанага атмасфернага ціску, толькі ноччу на ўсходзе краіны, а днём у заходніх раёнах адаб'ецца ўплыў няўстойлівых вільготных паветраных мас. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў крайніх усходніх, а днём у заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы, паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр. Тэмпература паветра ўначы 7 .. + 14, днём +21 .. + 27 °С, у паўднёва-заходніх раёнах 28 .. + 32 °С.

19 ліпеня праз Беларусь чакаецца перамяшчэнне атмасфернага фронту з Польшчы. Пераважна без ападкаў, толькі днём у заходніх раёнах на большай частцы кароткачасовыя дажджы. Месцамі моцныя дажджы, навальніцы, днём у асобных раёнах магчымы град. Раніцай і днём пры навальніцах моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу +13 .. + 20 °С, днём 19 .. + 26 °С, у паўднёвых раёнах +27 .. + 30 °С.

У апошнія дні тэмпература ў Беларусі на 1 – 3 градусы ніжэй за кліматычную норму.