На заснавальнікаў БХД у Верхнядзвінску цісне пракуратура
Пракуратура Верхнядзвінскага раёна прымушае заснавальнікаў БХД адмаўляцца ад подпісаў, пастаўленых імі ў падтрымку рэгістрацыі партыі.
Як паведаміў каардынатар БХД ў Мёрскім раёне Сяргей Васільеў, заснавальнікаў БХД, якія пражываюць у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, выклікаюць у раённую пракуратуру і
прымушаюць напісаць адмову ад свайго подпісу ў падтрымку рэгістрацыі партыі. Людзі, якія сутыкаюцца з падобным уціскам упершыню, у шоку. Дазволенае законам дзеянне - спроба афіцыйна зарэгістраваць
партыю — падаецца як дыверсія супраць асноваў дзяржавы.
"Рэжым чарговы раз плюе на ўласныя законы і цкуе грамадзян, якія бачаць будучыню Беларусі дэмакратычнай і пабудаванай на хрысціянскіх прынцыпах. За гэта чыноўнікі будуць адказваць
— рана ці позна. Мы бачым, якія "выбары" тут адбываюцца — спроба стварыць партыю пераследуецца крымінальнымі мэтадамі", — заявіў
сустаршыня аргкамітэту БХД Павел Севярынец.
"Аргкамітэт БХД абавязкова паінфармуе сваіх замежных партнэраў пра практыку беларускага "выбарчага працэсу", — падкрэсліў Севярынец. "Мы будзем
настойваць на тым, што беззаконны рэжым легітымізаваць нельга".
Міністэрства юстыцыі абавязана даць адказ на заяву аб рэгістрацыі БХД да 13 жніўня.
Паводле прэс-рэлізу БХД