На знак салідарнасці з палівязнямі ў Віцебску зноў вывесілі бел-чыровна-белы сцяг

Моладзевыя актывісты вывесілі нацыянальны сцяг над шашой, якая злучае мікрараёны “Лучоса і “Маркаўшчына. Хлопцы кажуць, што паспрабуюць рабіць такое рэгулярна — на знак салідарнасці з усімі беларускімі палітвязнямі, і ў прыватнасці з Сяргеем Каваленкам, якога 21 лютага чакае суд паводле крымінальнага абвінавачання. Сцяг лунаў каля гадзіны, пакуль яго не знялі. Ад пачатку месяца гэта ўжо трэці сцяг, узняты актывістамі на знак салідарнасці з тымі, каго ўтрымліваюць у беларускіх турмах паводле палітычных перакананняў.

aef546f29283b6ccef3c61f58fb8e79b.jpg

Так, 8 лютага бел-чырвона-белы сцяг вывесілі актывісты “Маладой Беларусі Тарас і Алег Сурганы. Яны не хаваюць сваіх прозвішчаў і не імкнуцца пазбегнуць адказнасці за свой учынак: адкрыта гавораць, што зрабілі гэта на знак падтрымкі Сяргея Каваленкі ды іншых палітвязняў. 10 лютага бел-чырвона-белы сцяг быў вывешаны на даху дома па Маскоўскім праспекце, дзе жыве Сяргей Каваленка. Паводле аднапартыйцыў зняволенага сябра КХП БНФ, да сцяга была прычэпленая цыдулка: «Гані быкоў! Вернецца воля! Слава героям! Слава Беларусі! Ясь — сын Мірона».
21 лютага ў Першамайскім райсудзе Віцебску распачнецца суд над Сяргеем Каваленкам, якога вінавацяць у парушэнні рэжыму адбывання «хатняй хіміі» — умоўнага пакарання, прысуджанага яму за бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны 7 студзеня 2010 году на гарадской навагодняй ёлцы ў цэнтры Віцебску. Сябру КХП БНФ пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Крымінальнае абвінавачанне ён лічыць помстай за сваю грамадскую дзейнасць, і таму 19 снежня распачаў галадоўку на знак пратэсту, якую трымае аж дагэтуль.
Паводле vitebskspring.org