Нацыянальную школу прыгажосці ўзначаліла 22-гадовая юрыстка з Канстытуцыйнай камісіі
22-гадовая юрыстка Бажэна Ярэміч стала дырэктарам Нацыянальнай школы прыгажосці, паведамляе «Еўрарадыё».

Ярэміч нарадзілася 26 жніўня 1999 года. Дзяўчына скончыла
юрфак Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, паступіла ў магістратуру і
працавала выкладчыкам-стажорам.
У 2020 годзе Ярэміч удзельнічала ў нацыянальным конкурсе
прыгажосці «Міс Беларусь». Падчас адборачнага тура Бажэна распавяла,
што са школы марыць стаць пракурорам, а натхняе яе Марыя Васілевіч, якая
перамагла ў конкурсе прыгажосці і стала дэпутатам парламента.
Ярэміч неаднаразова ўдзельнічала ў мерапрыемствах, дзе прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка. Яна ўваходзіць у камісію, якая займаецца распрацоўкай новай рэдакцыі Канстытуцыі.