Нацыянальны аэрапорт Мінск прызнаны лепшым у Еўропе
Паводле версіі буйнога кітайскага авіяперавозчыка.

euroradio.fm
Буйны кітайскі авіяперавозчык Air China прызнаў Нацыянальны аэрапорт Мінск лепшым агентам па наземнаму абслугоўванню ў Еўропе за 2018 год. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным фэйсбук-акаўнце аэрапорта.
Пры выбары сярод прэтэндэнтаў авіякампанія Air China ацэньвала не толькі геаграфічныя асаблівасці аэрапортаў, але і асноўныя паказчыкі якасці, уключаючы своечасовасць наземных аперацый, гарантаваную бяспеку, працэнт памылак у апрацоўцы багажу, а таксама ўзровень задаволенасці пасажыраў. Па выніках ацэнкі ўсіх аэрапортаў-прэтэндэнтаў за 2018 год авіякампанія Air China вызначыла беларускі сталічны аэрапорт лепшым у еўрапейскім рэгіёне ў галіне наземнага абслугоўвання паветраных судоў.
Першы рэйс авіяперавозчыка з Пекіна ў Мінск адбыўся ў 2015 годзе. Паветранае спалучэнне Мінска з Пекінам ажыццяўляецца штотыднёва, рэйсы адбываюцца чатыры разы на тыдзень.
У 2018 годзе аэрапорт таксама атрымаў статус лепшага хаба СНД на конкурсе Асацыяцыі «Аэрапорт» Грамадзянскай Авіяцыі краін СНД.