Надзея Ермакова сыходзіць з пасады кіраўніка «Белгазпрамбанка»

Надзея Ермакова пакідае пасаду старшыні праўлення ААТ «Белгазпрамбанк», сёння яе апошні працоўны дзень. Як стала вядома «Смартпресс», пра гэта Ермакова паведаміла супрацоўнікам у лісце, разасланым па карпаратыўнай пошце.

20120130_1118_nadezhda_ermakova_1_1.jpg


У сярэдзіне чэрвеня мінулага года, пасля ўзбуджэння Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК крымінальнай справы ў дачыненні да шэрагу супрацоўнікаў «Белгазпрамбанка», у тым ліку членаў праўлення і кіраўніка Віктара Бабарыкі, Нацбанк увёў у банку часовую адміністрацыю. Кіраўніком часовай адміністрацыі банка была прызначаная Надзея Ермакова.
Адбылося гэта праз непрацяглы час пасля таго, як былы старшыня праўлення «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка заявіў аб намеры ўдзельнічаць у кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі.
Пазней (у студзені бягучага года) Ермакова была прызначаная старшынёй праўлення банка.
Надзея Ермакова была старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Беларусі з канца ліпеня 2011 года па канец снежня 2014 года. Да прызначэння старшынёй праўлення Нацбанка (са студзеня 1996 года) была намесніцай старшыні, а затым старшынёй праўлення ААТ «Ашчадны банк "Беларусбанк"».