Надзея яшчэ застаецца
Рэдакцыя «Новага Часу» атрымала адказ ад РУП «Белпошта» і РУП «Белсаюздрук».

Нагадаем, 17 лютага мы адправілі лісты ў гэтыя ўстановы з просьбай пра ўключэнне газеты «Новы Час» у сістэму распаўсюду праз рознічную гандлёвую сетку РУП «Белсаздрук» і падпісны каталог РУП «Белпошта».
Упершыню за шмат гадоў мы атрымалі фармальна не адмоўны адказ.
У прыватнасці, кіраўніцтва «Белсаюздруку» паведамляе, што наш зварот «прыняты да разгляду», і што па выніках мы будзем «праінфармаваныя дадаткова».
«Белпошта» паведаміла, што праінфармуе рэдакцыю пра збор інфармацыі «з мэтай фарміравання падпісных каталогаў на ІІ паўгоддзе 2017 года» ў трэцяй дэкадзе сакавіка.
Такім чынам, нібыта нам і не адмовілі, але ў распаўсюд пакуль і не ўключылі.
Можна толькі здагадвацца, ад чаго будзе залежыць станоўчы адказ, і чыё слова будзе вызначальным у вырашэнні гэтага пытання.
Што ж, пачакаем. Надзея яшчэ застаецца.
