«Наклалі арышт на тэлевізар і пыласос». Валерый і Вераніка Цапкала распавялі пра ператрус у іх доме
У доме Валерыя і Веранікі Цапкала ў Менску 26 жніўня прайшоў ператрус. Муж і жонка кажуць, што не ведаюць, хто яго праводзіў і што шукалі. Пра гэта яны распавялі выданню «Настоящее время».
У якасці панятых пры ператрусе прысутнічалі іх сваячка і сябры. Вядома, што накладзены арышт на тэлевізар, пыласос і кватэру.
Ператрус прайшоў таксама ў доме даверанай асобы Святланы Ціханоўскай Тамары Патоцкай у Баранавічах, паведаміў ПЦ "Вясна" яе муж.
Вераніка і Валерый Цапкала распавялі, што ім вядома пра ператрус і яго прычыны.
Як распавёў Валерый, падчас ператрусу ў доме знаходзілася яго родная цётка і некалькі сяброў. Яны выступілі ў якасці панятых. У выніку накладзены арышт на тэлевізар, пыласос, а таксама кватэру — у ёй таксама прайшоў ператрус.
Па якой прычыне гэта здарылася, Цяпкалы не ведаюць. Валерый выказаў здагадку, што ператрус можа быць звязаны з крымінальнай справай аб атрыманні хабару. На Валерыя Цапкалу пісаў заяву ў міліцыю грамадзянін Турцыі, пасля чаго ў МУС Беларусі пачалі праверку па фактах "супрацьпраўнай дзейнасці" ў дачыненні да палітыка і завялі крымінальную справу.
Валерый Цапкала лічыць, што гэта палітычная замова: улады выкарыстоўваюць гэтага чалавека ў сваіх мэтах.